Расскажите как проходила ваша свадьба, поделитесь фотографиями, а мы опубликуем вашу историю |
Вход
Регистрация
Регистрируйтесь в нашем каталоге профессионалов. Это бесплатно |
+375 29 1850333
+375 29 8550333
Вяселле ў беларускім стылі або вяселле па-беларуску – гэта моднае і незвычайнае рашэнне, якое зробіць вашае вяселле асаблівым і непадобным на іншыя!
Сёння ў Беларусь прыйшло шмат заходніх традыцыяў вясельнага абраду: выяздная рэгістрацыя шлюбу, сяброўкі нявесты замест сведак, кіданне букету і падвязкі, фуршэты замест звычайнага застолля, традыцыйныя рушнікі саступілі месца экзатычнай фларыстыцы, а вянок – беласнежнай фаце.
Але калі вы любіце родную культуру і хочаце, каб Вашае вяселле на шматлікія гады запомнілася усім удзельнікам – зрабіце выбар на карысць беларускіх вясельных традыцый і вы не прагадаеце! А мы Вам у гэтым дапаможам!
Святочнае агентства «ГудТайм» прапаноўвае Вам скарыстацца нашымі паслугамі па арганізацыі і правядзенню традыцыйнага беларускага вяселля!
НАШЫЯ ПЕРАВАГІ
Мы маем шматгадовы досвід правядзення вяселляў у беларускай народнай, шляхетнай або сучаснай тэматыцы, а таксама беларускамоўных вяселляў.
Мы ведаем мноства беларускіх звычаяў і традыцый, а с з задавальненнем падзелімся імі для таго, каб Вашае вяселле было напоўненае старадаўнімі абрадамі.
У нас ёсць вялікае мноства незвычайнага старжытнага рэквізіта для дэкору банкетнага залу альба любой іншай пляцоўкі, а таксама для арганізацыі тарыцыйнай конкурснай праграммы.
З намі працуюць лепшыя вядоўцы, якія бездакорна валодаюць беларускай мовай. Калі Вашыя госці прыехалі з-за мяжы або не размаўляюць па-беларуску, то тады магчымае правядзенне вяселля адначасова на рускай, англійскай і беларускай мовах.
Мы робім незвычайную вясельную шоу-праграмму з народнымі і шляхетнымі забавамі, сераднявечным цірам, кавалём на выезд, старажытнымі танцамі, двубоямі на шаблях, дзідах і мячах ад нашых каскадзёраў, вогненным шоу і выступленнем лепшых фальклорных гуртоў.
Вашае свята будзе суправаджаць старадаўняя музыка, выкананая на сапраўднай беларускай дудзе!
МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ
У нас ёсць досвід правядзення тэматычных беларускіх вяселляў на шматлікіх пляцоўках: гэта можа быць Мірскі замак, этнаграфічны музей «Строчыцы», старажытная сядзіба, рэстаран з падыходзячай па стылістыцы залай, вяселле ў шатры, якое будзе дапоўнена паслугамі кейтэрэнгу.
Сыходзячы з Вашых пажаданняў, мы падкажам найбольш падыходзячае месца.
ТЭМАТЫЧНАЯ СТЫЛІЗАЦЫЯ
Вяселле ў беларускім стылі можа быць зладжанае ў розных стылях.
Вам вырашать, ці выберыце Вы правераныя стагоддзямі народныя звычаі з традыцыйнымі вышыванкамі альбо захочаце стаць сапраўднымі шляхціцамі і пабрацца шлюбам ў выкшталцоных строях.
А, можа быць, Вы захочаце зрабіць сваё вяселле падобным на рыцарскую казку або плануеце сучаснае свята па-беларуску?
Якімі б ні былі Вашыя пажаданні, мы напішам для Вас унікальны сцэнар і паклапоцімся пра дакладнае яго выкананнне!
Патэлефануйце нам або напішыце на нашу электронную пошту для таго, каб замовіць беларускае вяселле, што прыемна уразіць Вашых гасцей і запомніцца Вам назаўжды!